Кірмаш беларускіх майстроў

     18 снежня 2018 года на базе ДУА “Гімнізія  №6 г. Маладзечна” прайшло адкрытае раённае мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы, пад назвай “Кірмаш беларускіх майстроў”.  Яго падрыхтавала і правяла выхавацель групы падоўжанага дня Бялавая Таццяна Віктараўна.

Мэтамі дадзенага мерапрыемства былі:

-азнаямленне вучняў з відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

-фарміраванне ўстойлівай цікавасці да беларускіх народных рамёстваў, культуры беларусаў;

-пашырэнне слоўніка вучняў;

-выхаванне станоўчых адносін да беларускай мовы; павагі да гісторыі роднага краю; пачуцця патрыятызму.

    Удзельнікі мерапрыемства – вучні 1”А” класа. Бялавая Таццяна Віктараўна разам з першакласнікамі паказала гасцям – выхавацелям груп падоўжанага дня Маладзечанскага раёна – вырабы некоторых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацства, найбольш распаўсюджаныя на Маладзечаншчыне з даўніх часоў: ганчарства, ткацтва, вышыўкі, выцінанкі, саломапляцення. Выхавацель прапанаваў увазе сапраўдныя артэфакты – жбанкі, абрусы, ручнікі, вышыванкі, якім каля 50 гадоў. Гэтыя прадметы побыту з вялікай цікавасцю разглядалі і дорослыя, і дзеці.

Першакласнікі прадэманстравалі добрае веданне народных раместваў, уменне выконваць нескладаныя аперацыі, напрыклад, на ганчарным крузе альбо на ткацкім станку, працаваць з саломай і паперай. Гучалі цудоуныя беларускія вершы, прыказкі, музыка. Пастаўленныя мэты былі дасягнутыя. 

Выхавацелі высока ацанілі добрую падрыхтаванасць вучняў, і тое, як учарашнія дашкаляты валодаюць беларускай мовай,  іх вялікую цікавасць да жыцця сваіх продкаў.

У канцы мерапрыемстваі госці, і ўдзельнікі з задавальненнем пачаставаліся печанымі прысмакамі з гарбатай.





 

( Опубликовано 20-12-2018 )