Паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

   04.10.2018 адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Фарміраванне метадычных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.  Паседжанне праходзіла ў форме метадычнага дыялога. Настаўнікі абмяркоўвалі паняцці кампетэнтснага падыходу ў вырашэнні адукацыйных задач, разглядалі класіфікацыю кампетэнцый.  Больш падрабязна абмеркавалі ключавыя кампетэнцыі, іх ролю ў адукацыйным працэсе.Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанню міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры.


 

( Опубликовано 5-10-2018 )