Наша малая Радзiма: Фальварак Ракуцёўшчына запрашае да супрацоўніцтва.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна размяшчаецца музей “Фальварак Ракуцёўшчына”, які з красавіка 2014 года з’яўляецца філіялам установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”. Філіял “Фальварак Ракуцёўшчына” знакаміты тым, што ўлетку 1911 года тут гасцяваў знакаміты паэт Максім Багдановіч. З 1994 года ў вёсцы Ракуцёўшчына існуе музей. Экспазіцыя музея вяртае нас у пачатак ХХ стагоддзя, калі тут жыў і натхнёна працаваў Максім Багдановіч. Штогод пры падтрымцы Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта адбываецца свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечанае памяці Максіма Багдановіча. Пад час экскурсіі Вы не толькі пазнаёміцеся з жыццём і творчасцю М. Багдановіча, але і даведаецеся аб тым, які ўплыў на творчасць паэта зрабіла паездка на Радзіму. Адметнасцю экскурсіі з’яўляецца вандроўка ў мінулае, якая дае магчымасць на нейкі час акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі ХХ стагоддзя, пазнаёміцца з укладам сельскага жыцця, прыладамі працы таго часу, адчуць атмасферу жыцця і кола інтарэсаў гаспадароў фальварка, адчыніць дзверы і зайсці ў Дамок арандатара, дзе два месяцы жыў і тварыў беларускі пясняр. Акрамя таго распрацаваны тэматычныя лекцыі з электроннымі прэзентацыямі, якія супрацоўнікі музея могуць праводзіць на працягу навучальнага года непасрэдна ў навучальных установах горада, улічваючы аддаленнасць музея.

Прапануем:

  • Аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі філіяла;
  • Лекцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці Максіма Багдановіча:
  • “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (з электроннай прэзентацыяй);
  • Старонка лепшая ў штодзённіку жыцця (з электроннай прэзентацыяй);
  • “Вянок” Максіма Багдановіча” (з электроннай прэзентацыяй);
  • “Дзень гімназіста” (з электроннай прэзентацыяй).
  • Мерапрыемства “Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”. Пад час мерапрыемства дзеці знаёмяцца з біяграфіяй М.Багдановіча і гісторыяй батлейкі, глядзяць прадстаўленне – традыцыйную сцэнку на біблейскі сюжэт і свецкія інтэрмедыі XIX стагоддзя. Пералік батлеечных прадстаўленняў:
  • Сцэнка аб нараджэнні Ісуса Хрыста
  • “Цар Ірад”
  • “Пор Індыйскі і Аляксандр Македонскі”
  • “Цыган з Цыганкай”
  • “Мацей і доктар”
  • “Антон і Антоніха з казой”
  • “Яўрэй з яўрэйкай”
  • Перасоўная літаратурна-дакументальная выстава “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (Бясплатна)

Кошты:

Уваходная плата на пастаянную экспазіцыю для вучняў ДУА АСШ, навучэнцаў ССНУ, студэнтаў – 1 руб. 00 кап.

Уваходная плата на пастаянную экспазіцыю для астатняй катэгорыі грамадзян РБ – 2 руб. 00 кап.

Экскурсійнае абслугоўванне для груп да 20 чалавек – 3 руб. 00 кап.

Кошт наведвання лекцыі (для 1 чалавека):

з электроннай прэзентацыяй – 0 руб. 80 кап.

без электроннай прэзентацыі – 0 руб. 40 кап.

Мерапрыемства “Падарожжа ў чароўны свет батлейкі” – 1 руб. 50 кап.

Адрас: 222321, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына

Афіцыйны сайт: http://bellitmuseum.by/filiyal-falvarak- rakutsyoushchyina/

Кантактны тэлефон: 8-0176-796-141, 8-029-853-05-74 (МТС)

Як даехаць: цягніком у накірунку Мінск – Маладзечна, Маладзечна – Мінск да станцыіУша.

Рэжым работы: серада – нядзеля, з 9.00 да 17.30. Выхадныя: панядзелак, аўторак.  

( Опубликовано 20-03-2018 )