Каб трагедыя не паўтарылася

Трагедыяў Кемерава, калі на пажары ў адным з гандлёвых цэнтраў загінулі дзесяткі чалавек (у тым ліку – дзеці), не пакінула раўнадушным нікога. Каб такое не паўтарылася ў нашай краіне, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС праверыць ўсе падобныя аб’екты ў Беларусі. Закранулі праверкі і Маладзечаншчыну.
На гэтым тыдні інспектары нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага гаррайаддзелапа надзвычайных сітуацыях наведалі гандлёвыя цэнтры горада і раёна. У часрэйдаў у першую чаргу правяралася спраўнасць сістэмпажаратушэння і аварыйнай сігналізацыі, шляхі эвакуацыі людзей. Ратавальнікаўцікавіла, ці ведае персанал і адміністрацыя, як дзейнічаць пры надзвычайнайсітуацыі. Наведвальнікам раздаваліся буклеты, брашуры і лістоўкі на супрацьпажарнуютэматыку, тлумачылася, што трэба рабіць пры ўзгаранні ў месцах масавагазнаходжання людзей.  
Важным момантам была і практычная адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару. Такія трэніроўкі адбыліся сёння ў гандлёвых цэнтрах «Спадарожнік», па адрасу Янкі Купалы,130”.
Згодна з першай легендай, узгаранне адбылося на чацвёртым паверсе будынка цэнтра «Спадарожнік». У пэўны момант уключылася трывожная сігналізацыя. Персанал і наведвальнікі ўсяго за некалькі мінут пакінулі гандлёвыя памяшканні. Эвакуацыя праходзіла праз асноўны і запасныя выхады.
Яшчэ некалькі імгненняў – і да гандлёвага цэнтра пад'ехала ратавальная тэхніка.Таксама хутка прыбылі медыкі, газавая служба і міліцыя. Дзеянні ўсіх службаўкаардынуе аператыўны штаб. І вось «ачаг ўзгарання» лакалізаваны. СупрацоўнікіМНС выводзяць умоўную пацярпелую.
Вучэнні завяршаюцца. Персаналу дазваляецца вярнуцца на рабочыя месцы. Гандлёвыязалы зноў запаўняюць пакупнікі.
- У вучэннях было задзейнічана 6 адзінак ратавальнай тэхнікі і 25 супрацоўнікаўМНС, - адзначыў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец.– Трэніроўка паказала, што адміністрацыя і персанал суб'ектагандлю, а таксама падраздзяленні МНС і супрацоўнікі іншых службаў з пастаўленымі задачамі справіліся годна. Падобная прафілактычная работа будзе праводзіцца і надалей.
Увага! Маладзечанскі гаррайаддзел па НС нагадвае асноўныя патрабаванніпажарнай бяспекі ў гандлёвых памяшканнях:
- нельга загрувашчваць праходы, выхады, дзверы нашляхах эвакуацыі, ставіць ля іх выставачныя стэнды, гандлёвыя латкі, мэблю,кветкі, расліны і іншае;
- забараняецца рабіць на шляхах эвакуацыі імітацыю дзвярэй і турнікеты,размяшчаць пад маршамі эвакуацыйных лесвічных клетак гаручыя матэрыялы і абуладкоўваць розныя памяшканні;
- колькасць сродкаў пажаратушэння павінна адпавядаць нарматыву, а іх спраўнасцьперыядычна правярацца;
- сістэмы пажарнай аўтаматыкі неабходна падтрымліваць у спраўным стане;
- кіраўнік і службовыя асобы суб’екта гаспадарання абавязаныя забяспечыцькантроль і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб’екце.