Суббота в гимназии: Пакроўскі кірмаш

Час падходзіў за Пакровы.

Вецер ліст з лясоў атрос,

I на поле свае ковы

Кінуў злёганьку мароз.

Агалела поле. Знята

Збажына з яго даўно.

Глуха, пуста і зацята,

I нікога не відно.

Так вядомы беларускі паэт Якуб Колас у сваёй паэме «Сымон-музыка» апісвае час, на які прыпадае адно з самых шануемых у народзе святаў — Пакроў Прасвятой Багародзіцы. 
Лічылася, што да гэтага дня трэба цалкам завяршыць сельскагаспадарчыя работы. Да Пакрова ў хаце мылі, чысцілі, прыбіралі, наводзячы парадак. Рыхтаваліся пачастункі з пладоў новага ўраджая, варылі мёд. Лічылі, што калі на Пакрову вытапіць печ яблыняй, то ў хаце ўсю зіму будзе цеплыня.

Ад Пакроваў і да Піліпаўскага посту пачынаўся самы багаты перыяд вяселляў. Гэта быў вельмі значны час у жыцці вясковай моладзі, асабліва дзяўчат, якія прасілі: «Пакровачка, мамачка. Пакрый маю галоўку платком, а зямлю — сняжком». Напярэдадні Пакроваў звычайна хадзілі ў сваты, а праз некаторы час адзначалі нараджэнне новых сем’яў.

З Пакроваў таксама пачыналіся вячоркі, якія працягваліся да Вялікадня.

Пакроў Прасвятой Багародзіцы лічыўся і надзейным паказчыкам прагнозаў надвор’я. Гаварылі, што якое надвор’е ў дзень Пакроваў, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны. Калi лiсце з дуба i бярозы на Пакровы ападзе чыста — да лёгкага года, а не ападзе — да суровай зiмы.

Пакровы, акрамя таго — час кірмашоў. Падчас іх ладзіліся танцы, гульні, дзякуючы якім хлопцы і дзяўчаты знаёміліся  паміж сабой.
Сегодня в гимназии состоялась встреча клубов ЮНЕСКО в рамках "Покровской ярмарки". Ребята отведали домашней выпечки, посетили мастер-классы, провели игры и танцы, смастерили куклы-обереги, спели народные песни и проявили свои интеллектуальные способности. Было весело, интересно, познавательно и очень вкусно! Большое спасибо всем участникам "Покровской ярмарки"! До новых встреч!